Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » НЕМЦАЎ (Нямцоў) Аляксандр Гаўрылавіч 

НЕМЦАЎ (Нямцоў) Аляксандр Гаўрылавіч

[29.8.1898, Гомель — сак. 1938], краязнавец, этнограф, педагог, публіцыст. У 1917 скончыў настаўніцкую семінарыю ў Яраслаўлі; у 1933 Маскоўскі педагагічны інстытут. На працягу 1917—38 настаўнічаў у мяст. Асіповічы. На тэрыторыі раёна выявіў і апісаў помнікі археалогіі — курганы, гарадзішчы, стаянкі. З 1929 карэспандэнт Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК). Вывучаў фальклор і этнаграфію Асіповіцкага р-на. Публікаваўся ў час. «Наш край», «Савецкая краіна», газ. «Савецкая Беларусь». Арыштаваны і расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Праца па абследаванні Асіпавіцкага раёну ў летні перыяд 1926 г. // Наш край. 1926, № 12; Вяселле: Запісана ў в. Смык-Слабада Зборскага сельсавета і ў в. Заручэўе Дзераўцоўскага сельсавета ў студзені — лютым 1927 г. Асіпавіцкага раёна // Наш край. 1927, № 4; Спосабы лову жывёл і птушак у Асіпавіцкім раёне // Наш край. 1927, № 5; Помнікі старасветчыны ў Асіпавіцкім раёне // Асіпавіцкі раён Бабруйскай акругі. Вып. 2. Мн., 1928.

Літ.: Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 367—368; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"