Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » МУШКАТ Генрык Мар’янавіч 

МУШКАТ Генрык Мар’янавіч

[псеўданімы: Грабінскі Г., Марабут, Генрык Мушынскі і іншыя; 27.11.1898, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 1937, ГУЛАГ], дзеяч рабочага руху. З сям’і лекара. Вучыўся ў Клецку і Нясвіжы, у 1917 скончыў гімназію ў Петраградзе. Паступіў на юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та, але не скончыў яго. У 1918 стаў членам Польскай сацыялістычнай партыі (Левіца). З 1925 актыўны дзеяч Камуністычнай партыі Польшчы. Першы раз арыштаваны ў 1919 у Польшчы, на тэрыторыі Шлёнска, але ў 1920 уцёк па дарозе пад Кракавам. У студз. 1922 зноў арыштаваны ў Варшаве, але вызвалены пад залог. У 1926 асуджаны акруговым судом у Варшаве на 4 гады турмы, у 1928 амніставаны. У 1931 зноў арыштаваны ў Варшаве, аднак дзякуючы заступніцтву А.Барбюса вызвалены. У 1932 выехаў у СССР, дзе жыў пад прозвішчам Вышкоўскі. 9—18.5.1935 удзельнічаў у II з’ездзе КПЗБ у Сляпянцы пад Мінскам. У 1935—36 жыў у Маскве, працаваў у Інстытуце Маркса-Энгельса-Леніна пры ЦК ВКП(б) і Камінтэрне. У ліп. 1937 арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1955.

Літ.: PSB XXII.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"