Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » МЕЛЬНІК Сцяпан Паўлавіч
[13.8.1883, в. Засулле Лохвіцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 28.6.1938, Мінск, НКВД], батанік. У 1911 скончыў Пецярбургскі лясны інстытут. У 1914—19 выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 прафесар кафедры агульнай лесагадоўлі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1926—30 дырэктар Цэнтральнай лясной даследчай станцыі БССР. У 1933—38 дырэктар Батанічнага сада АН БССР. Доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт АН БССР (1936). Праводзіў тыпалагічнае вывучэнне лясоў Беларусі, даследаванне паркаў, даў класіфікацыю лясоў Беларусі. Арыштаваны 28.2.1938. У чэрв. 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 9.8.1957.
Тв.: Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. Горы-Горки, 1925; Лесо-фенологические наблюдения. Горы-Горки, 1928.
Літ.: Юркевич И.Д., Чекалинская Н.И. Основатель Ботанического сада АН БССР // Ботаника. Вып. 11. Мн., 1969; Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.