Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » МАТУСЕВІЧ Мітрафан Рыгоравіч 

МАТУСЕВІЧ Мітрафан Рыгоравіч

[4(16).12.1900, в. Чарневічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1975, Мінск], эканаміст, гісторык. У 1930 скончыў БДУ. З 1932 працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН. У 1934—38 нам. дырэктара Аддзела падрыхтоўкі кадраў БелАН, вучоны сакратар Інстытута эканомікі. Кандыдат гістарычных навук (1936). Арыштаваны 30.7.1938; зняволены. Рэабілітаваны ў 1955. У 1955—71 загадчык сектара Інстытута эканомікі. Даследаваў эканамічную гісторыю Беларусі.

Тв.: Асноўныя этапы развіцця прамысловасці БССР. Мн., 1937 (разам з С.М.Малініным); Экономика Белоруссии в эпоху империализма, 1900—1917. Мн., 1963 (у сааўтарстве); Экономика Советской Белоруссии, 1917—1967. Мн., 1967 (у сааўтарстве); Социально-экономические преобразования в БССР в годы Советской власти. Мн., 1970; Развитие экономики Белоруссии в 1921—1927 гг. Мн., 1973 (у сааўтарстве).

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"