Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » МАТУЛАЙЦІС Кацярына Станіславаўна
[5.1.1900, Вільня — 29.11.1938, Мінск, НКВД], гісторык. Дачка С.Матулайціса, жонка сакратара ЦК КПЛ К.Пажэлы, расстралянага ў 1927 у Літве. З 1933 працавала старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі БелАН. У 1935—37 у Інстытуце нацыянальных меншасцей і ў Інстытуце гісторыі. Арыштавана 9.8.1937. 12.4.1938 прыгаворана да расстрэлу. Рэабілітавана 8.12.1956.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.