Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » МАРОЗ Міхаіл Іванавіч
[1.10.1895, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер горад Мінскай вобл. — 1947], дзяржаўны дзеяч, педагог, выдавец. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю; настаўнічаў у сельскай школе. З 1916 у арміі. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Петраградзе. У 1918—19 супрацоўнік бежанскага аддзела Белнацкама. З крас. 1919 выкладчык Камуністычнага ун-та ў Гомелі. З 1922 паўнамоцны прадстаўнік БССР у РСФСР; загадчык бел. сектара Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду. У 1924—25 загадчык Белдзяржвыдавецтва ў Мінску. Друкаваўся ў газ. «Савецкая Беларусь». З 1926 кіраўнік спраў СНК БССР, старшыня камісіі Інбелкульта па ахове помнікаў старадаўнасці, мастацтва і прыроды, член гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта. Арыштаваны 3.11.1937; 3.12.1940 прыгавораны да зняволення ў лагерах, дзе і памёр.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.