Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч 

МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч

[28.3.1902, в. Расохавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.7.1937, Мінск, НКВД], эканаміст, географ. У 1927 скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1930 — аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН: вучоны сакратар інстытута, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі. Адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Кандыдат эканамічных навук (1934). Ствараў тэорыю размяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур і перапрацоўчай прамысловасці. Адзін з кіраўнікоў групы па складанні Вялікага атласа БССР. Арыштаваны 23.1.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 19.7.1957.

Тв.: Да пытання аб рэсурсах Палесся БССР. Мн., 1933; Эканамічная геаграфія БССР. Мн., 1936 (у сааўт.).

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"