Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » МАЛІНОЎСКІ Мікалай 

МАЛІНОЎСКІ Мікалай

[6(18).12.1799, в. Махноўка Брацлаўскага пав., цяпер Вінніцкая вобл., Украіна — 17(29).6.1865, Вільня], гісторык, публіцыст. З 1820 вучыўся ў Віленскім ун-це. Публікаваўся ў выданнях «Dziennik Wileсski» i «Dzieje Dobroczynnoњci…» За ўдзел у таварыстве філарэтаў зняволены ў ліст. 1823 — крас. 1824. Ад жн. 1826 працаваў у архіве Польскага аддзела Імператарскай публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Вярнуўся ў Вільню ў 1829; да 1840 працаваў у Радзівілаўскай камісіі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Крыніцы польскай гісторыі» (т. 2; 1844); апублікаваў «Хроніку» Мацея Стрыйкоўскага (1846); пераклаў і апублікаваў фрагменты лацінскай хронікі Б.Вапоўскага пад назвай «Гісторыя Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага» (т. 1—3; 1847—49); апублікаваў «Помнікі старажытнай Польшчы з часоў Жыгімонта Аўгуста» (т. 1—2; 1847—51). У 1860—63 супрацоўнічаў з газ. «Виленский вестник».

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"