Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » МАЛЕЦ Дзяніс 

МАЛЕЦ Дзяніс

[1909, в. Лембаўка Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — снеж. 1941 ?, Мінск ?, Гестапа], рыма-каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч. З 1933 вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пінску. Пасвечаны ў святары ў 1937. Быў прызначаны вікарыем парафіі Нараджэння Панны Марыі ў Бельску-Падляскім на Беласточчыне. З восені 1938 — прэфект школ ў Пінску. Пазней служыў вікарыем пры Пінскім кафедральным саборы. Браў удзел у беларусізацыі касцёльнага жыцця. У якасці ганаровага госця прысутнічаў на канферэнцыі школьных інспектараў у Мінску (15.12.1941), дзе быў арыштаваны нямецкай тайнай паліцыяй. Дата і акалічнасці смерці невядомыя.

Літ.: Гарбінскі БРД; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Буэнос-Айрес, 1966 (рэпрынт: Мн., 1990).


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"