Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЛЯЎДАНСКІ Аляксандр Мікалаевіч
[29.8(10.9).1893, в. Юр’ева Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 27.8.1937, Мінск, НКВД], археолаг. У 1922 скончыў Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута; у 1922—25 вучыўся ў Смаленскім ун-це, з 1925 яго выкладчык, супрацоўнік Смаленскага музея. З 1927 у Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт. Кандыдат гістарычных навук з 1934. Арганізатар першых навукова-археалагічных экспедыцый у БССР. Арыштаваны 19.5.1937; па пастанове НКВД ад 25.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7.5.1958.
Тв.: Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 5. Працы кафедры археалогіі. Т. 1. Мн., 1928; Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Там жа. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930; Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Там жа; Археалагічныя доследы ў БССР пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БАН. Т. 3. Мн., 1932.
Літ.: Каробушкіна Т.М. Заснавальнік савецкай археалагічнай навукі ў Беларусі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983, № 6; Вяргей В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.