Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЛЯЛЕВІЧ Г.
[сапр.: Калмансон Лабары Гілелевіч; 17(30).9.1901, Магілёў — 1937, НКВД), гісторык, паэт, крытык. Сын паэта Г.Калмансона. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 і грамадзянскай вайны ў Расіі. З 1917 публікаваў вершы (магілёўская газ. «Молот»). Пазней працаваў у Маскве рэдактарам час. «На посту»; быў кіраўніком ВАПП, дзе разам з І.Вардзіным і С.Родавым абвясцілі сябе «палітбюро пралетарскай літаратуры». Адзін з праваднікоў партыйнай крытыкі, дагматычна ацэньваў творчасць С.Ясеніна, Дз.Фурманава, А.Фадзеева. У 1920—1930-я г. апублікаваў шэраг літаратурных твораў, прысвечаных рэвалюцыі — зборнікі вершаў «Набат» (1921), «У Смольным» (1925), паэма «Голад» (1921). Даследаваў рэвалюцыйны рух і грамадзянскую вайну ў Расіі. Арыштаваны (1937) і расстраляны як трацкіст. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Ставка и Октябрьская революция // Революционная борьба в Гомельской губернии: Исторические материалы. Вып. 1. Гомель, 1921; Октябрь в Ставке. Гомель, 1922; Из истории крестьянского движения в Могилевской губернии накануне Октябрьской революции // Пролетарская революция. 1922. № 11; Стрекопытовщина: Страничка из истории контрреволюционных выступлений в годы гражданской войны. 2 изд. М.; Пг., 1923; Сергей Есенин. Гомель, 1926; Клинок и книга: Памяти Дмитрия Фурманова. М.; Л., 1926.
Літ.: Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.