Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЛЯБЕЦКАЯ Алена Канстанцінаўна
[2(15).7.1903, хутар Лягуцева Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н — 28.1.1982], паліт. і грамадская дзяячка, мемуарыстка. Актывістка Таварыства беларускай школы ў Зах. Беларусі. З ліст. 1927 сакратар Слонімскай акруговай управы ТБШ. За сваю дзейнасць арыштавана польскімі ўладамі ў 1928. У 1929 дэлегат 1-га антыфашысцкага кангрэса ў Берліне; дэлегат Еўрапейскага сялянскага кангрэса. Зноў арыштавана ў лют. 1930; асуджана на 6 гадоў зняволення. З 1933 у выніку абмену палітвязнямі ў БССР. Працавала ў ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Арыштавана НКВД і зняволена 14.10.1937. У пасляваенны час пісала ўспаміны.
Тв.: Дзейнасць гурткоў «Таварыства беларускай школы» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; Иного пути не было // Вильнюсское подполье. Вильнюс, 1966.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.