Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЛЕЎШЧАНКА Леанід Іванавіч
[Леўчанка; псеўданім: Лявон Леўш; 4.8.1882 — 1954], публіцыст, літаратуразнавец. Уваходзіў у актыў бел. дыяспары ў Кіеве. Уклаў і ў 1919 выдаў у Кіеве анталогію «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства» (пад псеўданімам). Аналізаваў тэндэнцыі ў бел. літаратуры ў рэвалюцыйны перыяд — артыкул «Адбіткі класавага змагання ў беларускім пісьменстве» (час. «Школа и культура Советской Белоруссии». 1919, № 2—3). Летам 1919 загадчык Літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамата асветы Літоўска-Беларускай ССР (у той час знаходзіўся ў Бабруйску). Звольнены з педінстытута і арыштаваны ў 1936 (?). Пасля вызвалення працаваў на вёсцы ў школе.
Літ.: Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 152; Скалабан В.У. Леўшчанка Леанід // Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 338.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.