Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ЛЕНСКІ Юльян 

ЛЕНСКІ Юльян

[Leсski; сапр.: Ляшчынскі; 8.1.1889, Плоцк, Польшча — 20.8.1939, НКВД], паліт. дзеяч, публіцыст. Удзельнік сацыял-дэмакратычнага руху, з 1905 член СДКПіЛ. У 1909—12 вывучаў філасофію ў Ягелонскім ун-це (Кракаў). Зняволены ў 1914—15. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Камісар па польскіх справах у Наркамнацы РСФСР. Са снеж. 1918 у Мінску, адзін з арганізатараў і рэдактараў газ. «Mіot». У 1919 народны камісар асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 член Польскага бюро пры ЦК РКП(б). Удзельнічаў як эксперт у савецка-польскіх перамовах у Рызе (1920). З 1925 член ЦК і Палітбюро ЦК КПП. У 1929—37 генеральны сакратар КПП. Арыштаваны НКВД у 1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955. Пасмяротна выдадзены зборнік яго публіцыстыкі.

Тв.: O front ludowy w Polsce 1934—1937. Warszawa, 1956.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"