Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЛЕВІН Саламон Вульфавіч
[псеўданім: Стручок; жн. 1912, пас. Ратамка Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык. Паводле некаторых звестак вучобу ў МВПІ (1931—34) сумяшчаў з работай на кніжнай базе, дзе нейкі час працаваў разам з П.Пруднікавым, якога ён туды і ўладкаваў. Блізкі сябар літаратурнага крытыка П.Хатулёва. На момант арышту (13.11.1936) выкладаў літаратуру ў СШ. 28.10.1937 асуджаны на расстрэл. Рэабілітаваны 29.11.1989.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.