Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЛАПІЦКІ Юльян Янавіч
[1829, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 18.9.1894, маёнтак Гідлі Наварадамскага пав., Польшча], грамадскі дзеяч. Сын арандатара, брат Г.Лапіцкага. З сярэбраным медалём скончыў Мінскую гімназію. Затым вучыўся на прыродазнаўчым ф-це Пецярбургскага ун-та. Вярнуўшыся на Міншчыну, гаспадарыў у родавым маёнтку Буцавічы, дзе адным з першых у Беларусі ўвёў севазварот. Сканструяваў плуг, які быў адзначаны на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Варшаве. Працаваў над вырашэннем сялянскага пытання, адмены прыгоннага права. У сувязі з гэтым у 1861 быў выбраны міравым пасрэднікам 2 акругі Мінскага пав. Пра непасрэдны ўдзел Л. ў паўстанні 1863 звестак няма, але тым не меней яго саслалі «ў глыб Расіі» на пасяленне. Паколькі вяртацца на Радзіму Л. было забаронена, з 1867 ён пасяліўся ў Варшаве, заняўся грамадскай і даследчыцкай дзейнасцю. Апублікаваў у варшаўскай перыёдыцы шмат артыкулаў па пытаннях рацыянальнага гаспадарання на зямлі.
Літ.: PSB XVIII.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.