Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КУПЦЭВІЧ Фелікс Піліпавіч 

КУПЦЭВІЧ Фелікс Піліпавіч

[псеўданім: Алесь Валожка; Алесь Валошка; 21.10.1900, Гродна — 31.3.1938, Мінусінск, ГУЛАГ], крытык, празаік, паэт, перакладчык. Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў бежанстве ў Калузе і Петраградзе. У 1918 вярнуўся ў Гродна. У 1920 разам з Чырвонай Арміяй пакінуў Гродна. З 1924 працаваў у статыстычным аддзеле ЦК КП(б)Б. У 1925 сакратар Крычаўскага райкама КП(б)Б; загадчык аддзела прапаганды Калінінскага акругкама КП(б)Б (цэнтр — Клімавічы). Друкавацца пачаў у 1920. У 1926 публікаваў апавяданні ў час. «Маладняк Калініншчыны». Даследаваў творчасць Ц.Гартнага, А.Дудара, М.Зарэцкага, К.Чорнага. У 1926 накіраваны на работу ў Латвію. Пасля вяртання ў 1927 нам. рэдактара газ. «Звязда». З 1929 вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. Па абвінавачанні ў бел. нацыянал-дэмакратызме ў 1930 выключаны з інстытута. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; вызвалены 4.10.1930. Працаваў у Маскве на заводзе. Арыштаваны 9.4.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накіраваны ў Мінусінскі лагер. Арыштаваны ў лагеры 23.11.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.

Тв.: Аб маністычным разуменні твор+часці Цішкі Гартнага // Узвышша. 1928. № 6; Літаратурная хлестакоўшчына... // Там жа. 1929. № 1; Супраць эклектызму // Там жа. 1929. № 3; Пра «Вераснёвыя ночы» К. Чорнага // Там жа. 1929. № 5; Белорусская художественная периодика // Печать и революция. 1929. № 11.

Літ.: Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-я гады. Мн., 1975; Міхнюк У. «Забраны ў астрог мы з забранага краю» // Полымя. 1999. № 5; БП, т. 6; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"