Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » КУЛЯШОЎ Фёдар Іванавіч
[псеўданімы: Хведар Вясёлы; К.Федоров; К.Фёдараў; 5(18).6.1913, в. Вялікія Стралкі Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.12.1993, Мінск], літаратуразнавец, крытык, журналіст, педагог. У 1925—30 выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і в. Пірэвічы. Пасля сканчэння ў 1931 СШ працаваў уласным карэспандэнтам газ. «Савецкая Беларусь» па Рагачоўскім р-не, адначасова ў рагачоўскай газ. «Камунар». У 1933 паступіў у Ленінградскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1935. З восені 1935 выкладаў рускую мову і літаратуру ў Кіраўску. Па некаторых звестках арыштоўваўся ў 1935. Зноў быў арыштаваны 26.4.1938, асуджаны на 5 гадоў зняволення; знаходзіўся ў Варкутлагу. Вызвалены 26.4.1943, высланы ў Міяс Чэлябінскай вобл., дзе працаваў настаўнікам. У 1944—51 выкладаў у ВНУ Чэлябінска, Кустаная, Кзыл-Арды. Літаратурна-крытычныя артыкулы публікаваў з 1946. У 1949 абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1951 у Мінску, дзе да 1955 працаваў у БДУ і адначасова ў Інстытуце літаратуры АН БССР. Член СП Беларусі з 1955. З 1955 да 1961 выкладаў у Паўднёва-Сахалінскім педінстытуце; рэдагаваў «Ученые записки» інстытута. Са жн. 1961 зноў у Мінску; працаваў у БДУ. Доктар філалагічных навук (1964), прафесар (1965). У 1966—69 загадваў кафедрай рускай класічнай літаратуры. З 1985 на пенсіі. Даследаваў гісторыю рускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст., сучасную бел. літаратуру.
Тв.: Жизнь и творчество Льва Николаевича Толстого. Мн., 1953; Антон Павлович Чехов. Южно-Сахалинск, 1959; Міхась Лынькоў. Мн., 1961; Міхась Лынькоў: Семінарый. Мн., 1963; Эцюды аб прозе. Мн., 1964; Іван Мележ. Мн., 1968; Літаратурныя партрэты: Літаратурна-крытычныя нарысы. Мн., 1983; Творческий путь А.И.Куприна: 1883—1907. Мн., 1983; Творческий путь А.И.Куприна: 1907—1938. Мн., 1987; У дарозе: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1988.
Літ.: Супрун А. Федор Иванович Кулешов // Веснік БДУ. Серыя 4. 1983. № 1; БП, т. 3.
[From the book: vol. I, pp. 472–473]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.