Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КРЫНЧЫК Павел Сцяпанавіч 

КРЫНЧЫК Павел Сцяпанавіч

[5(17).9.1898, в. Едначы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 22.9.1975, Слонім], дзеяч вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1921 скончыў Екацярынаслаўскі палітэхнікум шляхоў зносін. У 1920-я г. актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы; з 1927 віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 быў абраны дэпутатам польскага сейма па спісе бел. арганізацый. Адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята клуба «Змаганне». Уваходзіў у заходнебел. аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне. У жн. 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны НКВД БССР 26.11.1935. Паводле пастановы Асобай нарады НКВД СССР ад 1.4.1937 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Рэабілітаваны 30.3.1956. Жыў у Слоніме. Аўтар успамінаў.

Тв.: Як мы змагаліся за ўдзел у Еўрапейскім сялянскім кангрэсе // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"