Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КРАСКОЎСКІ Іван Ігнатавіч 

КРАСКОЎСКІ Іван Ігнатавіч

[псеўданім: Кій; 24.6.1880, в. Дубічы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 23.8.1955, Браціслава, Славакія], паліт. дзеяч, публіцыст, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у Кіеве ў Зямельным саюзе. Член БСГ; БСДП. У вер. 1917 на з’ездзе народаў у Кіеве прадстаўляў бел. нацыянальныя арганізацыі. Арыштаваны бальшавікамі 18.12.1917. У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР); быў паслом УНР у Грузіі. У 1920 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (Даўгаўпілс, Латвія). З лета 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце (потым БелАН). Старшыня сацыяльна-культурнай секцыі і член прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Дзяржплане СССР. У перыёдыцы быў змешчаны анонс яго кнігі «Гісторыя Беларусі». Арыштаваны АДПУ СССР 8.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Этапаваны для следства ў Мінск. Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Самару. Зноў арыштаваны НКВД СССР 4.11.1937. Рашэннем ад 4.3.1940 тэрмін папярэдняга зняволення залічаны ў тэрмін адбывання пакарання; вызвалены 19.3.1940. Пасля вайны выехаў у Чэхаславакію да дачкі, якая працавала ў музеі ў Браціславе. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Тв.: На порозі нового життя // Літературно-науковій вістнік. К., 1919.

Літ.: Міхнюк У. «Невінаватым ад нас не выйдзеш…» // Беларуская мінуўшчына. 1995, № 6; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"