Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КОРЧЫК Павел 

КОРЧЫК Павел

[сапр.: Лагіновіч Іосіф Каятанавіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Сямён Корчык; Павел; Сямён; Паўлючонак; Іосіф Янкоўскі; Іосіф Янушкевіч; Я.Л-віч; П.К.; Я.Л.; 14(26).2.1891, в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 15.4.1940, Мінск, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст. У 1907 скончыў Слуцкае гарадское вучылішча. Да 1912 настаўнічаў на Капыльшчыне. У 1910 увайшоў у групу прыхільнікаў БСГ. У 1912—17 служыў у арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Быў членам партыі БПС-Р. Удзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920. З мая 1921 да 1922 працаваў у Вільні карэктарам у бел. перыядычных выданнях. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), рэдактар-выдавец друкаванага органа БРА газ. «Наш сцяг» («Вольны сцяг»). Пасля аб’яднання 30.12.1923 БРА з КПЗБ кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў ліп. 1924 у Стаўбцах, але неўзабаве вызвалены партызанамі, і пераехаў у БССР. З восені 1924 працаваў у Бюро дапамогі КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску. З 1925 у Польшчы. У маі 1928 на пасяджэнні ЦК КПП у Берліне арыштаваны нямецкай паліцыяй, высланы ў СССР. У сак. — жн. 1933 у Мінску, кіраваў дзейнасцю Бюро ЦК КПЗБ. Са снеж. 1933 зноў на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. Публікаваўся ў час. «Бальшавік» (орган ЦК КПЗБ), «Nowy przegl¹d» (орган ЦК КПП), «Бальшавік Беларусі» (орган ЦК КП(б)Б), газ. «Еднасць», «Родная страха», «Наша будучыня». Арыштаваны НКВД 19.2.1936; 25.6.1936 асуджаны на 5 гадоў лагераў. Накіраваны ва Ухтапячлаг (Комі АССР). 15.3.1938 «тройкай» УНКВД па Архангельскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Па невядомых прычынах прысуд не выканалі. У 1938 вернуты ў Мінск. 26.10.1939 Ваенным трыбуналам прыгавораны да расстрэлу. Памёр у турме. Рэабілітаваны 31.8.1955.

Літ.: Ладысеў У. І.К.Лагіновіч: Нарыс жыцця і палітычнай дзейнасці // Беларускі гістарычны часопіс. 1996, № 3—4; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"