Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КОЛАС Якуб 

КОЛАС Якуб

[сапр.: Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч; іншыя псеўданімы: Агарак; К.Адзінокі; К.Альбуцкі; Андрэй «сацыяліст»; К.Белорус; Тамаш Будава; Ганна Груд; Тарас Гушча; Дземяноў Гуз; Пятрусь Дзягель; Дзядзька Карусь; Дубовы Ліст; Ганна Крум; Кудесник; Карусь Лапаць; Левы; Лесавік; Марцін з-за рэчкі; Мікалаевец; М.Міцкевіч; Наднеманец; Народный учитель; Свой чалавек; Стары шут; Иван Торба; крыптанімы: Т.Г.; К.; Я.К-с; К.М.; К.П-ій і інш.; 22.10(3.11).1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав., з 1971 у межах Стоўбцаў Мінскай вобл. — 13.8.1956, Мінск], паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў сучаснай бел. літаратуры і літаратурнай бел. мовы. За рэвалюцыйную прапаганду настаўнік К. у 1906 быў пераведзены з Пінкавічаў Пінскага пав. ў Верхменскае народнае вучылішча Ігуменскага пав. За актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе 9—10.7.1906 у в. Мікалаеўшчына (цяпер Стаўбцоўскі р-н) пазбаўлены права працаваць у школе. Зімой 1906—07 у леснічоўцы Смалярня адкрыў нелегальную школу. У маі-чэрв. 1907 быў загадчыкам літаратурнага аддзела газ. «Наша ніва», але паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць Вільню. 15.9.1908 выязная камісія Віленскай судовай палаты ў Мінску асудзіла К. на 3 гады зняволення, якое ён адбываў у Мінскай турме. У 1917 ад БСГ выстаўляўся кандыдатам у дэпутаты Устаноўчага сходу Расіі. Ужо ў савецкі час у 1925 у К. быў праведзены вобыск, а потым і допыт у сувязі з т. зв. «лістападаўскай справай» на Случчыне. У 1930-я г. савецкая крытыка абвінаваціла К. ў нацыянал-дэмакратызме, у прапагандзе ідэі бяскласавасці бел. нацыі, знаходзіла ў яго творах ідэалізацыю хутарской гаспадаркі і апяванне месіянскай ролі інтэлігенцыі. Сваякі К. былі рэпрэсаваны. У 1937 пагроза арышту навісла над самім К. Яго выклікалі на допыты; 6.2.1938 у яго доме зноў правялі вобыск. У самы апошні момант было прынята рашэнне не арыштоўваць К.

Тв.: Зб. тв: У 14 т. Мн., 1972—1978.

Літ.: Адамовіч [Антон]. Якуб Колас у супраціве саветызацыі. Мюнхен, 1955; З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Укл. Кісялёў Г. Мн., 1982; Мушынскі М. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1982; Якуб Колас: Бібліяграфічны паказальнік. Мн., 1983; Скаруліс С. «Лістападаўская справа» і Якуб Колас // Полымя. 1992. № 11; Міцкевіч М. Якуб Колас: Жыццёвы шлях і творчасць // Маладосць. 1992. № 11.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"