Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КЛЯШТОРНЫ Тодар Тодаравіч 

КЛЯШТОРНЫ Тодар Тодаравіч

[крыптанім: Т.К.; 26.2(11.3).1903, в. Парэчча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, перакладчык. Пасля службы ў войску вучыўся на рабфаку ў Оршы. Першыя вершы апублікаваў у 1925 у час. «Аршанскі маладняк». Першы зборнік вершаў «Кляновыя завеі» выйшаў у 1927. Аўтар паэмы «Калі асядае муць», у якой адзін з герояў сведчыў: «Мы ходзім пад месяцам і ГПУ». Пасля выйшлі зборнікі «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Палі загаманілі» (1930), «Праз шторм — на штурм» (1934). Тагачасная крытыка непрыхільна сустрэла яго паэзію; К. абвінавачвалі ў багемнасці і песімізме. Член літаб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», БелАПП. Перакладаў рускую паэзію на бел. мову. На вершы К. напісаны песні І.Івановым, М.Равенскім. У 1931 скончыў БДУ. Працаваў на радыё, у рэдакцыях бел. газет і часопісаў. Член СП Беларусі з 1934. Арыштаваны 3.11.1936; у 1937 расстраляны. Сям’я К. саслана ў Акмолінскі лагер. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Залатое вязьмо: Выбр. вершы. Мн., 1960; Выбр. вершы. Мн., 1970.

Літ.: Багдановіч І.Э. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001; Шушкевіч С. Права на песню // Шушкевіч С. Выбр. творы: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"