Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КЛІНЦЭВІЧ Сямён Аляксандравіч 

КЛІНЦЭВІЧ Сямён Аляксандравіч

[крас. 1899, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.10.1937, Мінск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі, з 1918 у Чырвонай гвардыі. Увосень 1919 быў накіраваны на курсы ў Саратаўскую партшколу. Член РКП(б) з ліст. 1921. З чэрв. 1921 у Беларусі; працаваў у Слуцку ў партыйных і савецкіх органах. У канцы 1921 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. З 1923 член КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. З мая 1924 жыў у БССР. Вучыўся ў Камуністычным ун-це Беларусі. З канца 1926 працаваў у Заслаўскім райвыканкаме. У чэрв. 1927 зноў накіраваны ў Зах. Беларусь. Па даручэнні ЦК КПЗБ 16.3.1928 разам з А.Капуцкім забіў М.Гурына-Маразоўскага. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; прыгавораны да пажыццёвай катаргі. З 15.9.1932 у БССР у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Пісаў успаміны. Прыцягваўся да допытаў у снеж. 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Арыштаваны 21.8.1937; 5.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 11.5.1957.

Тв.: Як я расправіўся з правакатарам Гурыным // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗБ. Мн., 1958; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"