Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КЛІМОВІЧ Адольф Юстынавіч 

КЛІМОВІЧ Адольф Юстынавіч

[псеўданімы: А.Коўзан; Apanas Kouzan; 5.5.1900, в. Клюшчані Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Клюшчані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 24.11.1970, Вільня], грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Адзін з арганізатараў час. «Маладое жыццё». Вучыўся ў Карлавым ун-це (Прага), які скончыў у 1928. Падчас вучобы ў Празе кіраўнік аддзела міжнародных зносін Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. Публікаваўся ў час. «Студэнцкая думка». У 1932—39 рэдагаваў гаспадарчы час. «Самапомач». Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у 1939—40 удзельнічаў у выданні газ. «Беларуская крыніца». Працаваў у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, адначасова выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Падчас вайны працаваў у Беларускай Самапомачы ў Лідзе. Арыштаваны МДБ БССР у 1952; 28.2.1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. У крас. 1953 расстрэл заменены 25 гадамі зняволення. Амніставаны ў 1956; вярнуўся ў Вільню. Склаў біяграфічны слоўнік бел. культурных і паліт. дзеячаў (рукапіс у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі).

Літ.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 183; Казлоўскі М. Нашчадак слаўных крывічоў // Куфэрак Віленшчыны. 2001. № 2; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"