Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КІТ Барыс Уладзіміравіч 

КІТ Барыс Уладзіміравіч

[нар. 6.4.1910, Санкт-Пецярбург], вучоны, грамадскі дзеяч, публіцыст. У 1918 вярнуўся з бацькамі на іх Радзіму ў в. Агароднікі Навагрудскага пав. (цяпер Навагрудскі р-н). У 1928 скончыў Навагрудскую беларускую гімназію, у 1933 фізіка-матэматычны ф-т Віленскага ун-та. З 1931 выкладчык матэматыкі ў Віленскай беларускай гімназіі, з 1939 яе дырэктар. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. З восені 1939 дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі, потым школьны інспектар у Баранавіцкай вобл. З пачаткам нямецкай акупацыі нейкі час жыў на нелегальным становішчы ў мяст. Лебедзева Маладзечанскага р-на. У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах. Заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. У 1944 гэтыя ўстановы былі закрыты нямецкімі ўладамі, а К. арыштаваны. Ад расстрэлу выратавалі былыя вучні. У канцы вайны выехаў у Германію. У 1945—48 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім ун-це і адначасова выкладаў матэматыку ў гімназіях. З 1948 у ЗША. Браў актыўны ўдзел у жыцці бел. дыяспары. Быў фундатарам многіх эмігранцкіх бел. выданняў. З 1950 удзельнічаў у астранаўтычных праектах ЗША. Вынаходнік формулы вадароднага паліва для касмічных ракет. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве (1960), адзін з аўтараў кнігі па гісторыі савецкай касманаўтыкі (1964) і інш. З 1972 у ФРГ, прафесар матэматыкі ў Еўрапейскім аддзеле Мэрылендскага ун-та. Жыве ў Франкфурце-на-Майне. К. прысвечаны экспазіцыі ў Карэліцкім і Навагрудскім гісторыка-краязнаўчых музеях.

Літ.: Савік Л. Вяртанне. Мн., 1993; Яе ж. Космас беларуса: Жыццяпіс Б. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта. Мн., 1996 (2 выд.: 1998); Анішчык А. Выбраныя Богам. Вільнюс, 1999; Інтэрв’ю В.Быкава з Б.Кітам // Полымя. 2002, № 3—4; ЭГБ, т. 4; Барыс Кіт. Юбілейны альбом. Мн., 2001.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"