Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » КІРКОР Адам Ганоры
[псеўданімы і крыптанімы: A.K.; A.H.K.; J. ze Ś.; J. ze Śliwina; Jacek ze Śliwina; Jan ze Śliwina; K.A.H.; Sobarri; Tu³acz Sobarri; Wydawca Albumu Wileńskiego; 1818, в. Слівіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Манастыршчынскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 1886, Кракаў], гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец. У 1832—34 вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях (апошнюю скончыў экстэрнам у 1838). Паступіў на службу ў Віленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864. Адначасова займаўся літаратурнай і навуковай працай. У 1843 выдаваў альманах «Radegast», у 1845—46 альманах «Pamiętnik umys³owy». У 1849 стаў членам Віленскага статыстычнага камітэта, у 1850—54 рэдагаваў «Памятные книжки Виленской губернии». Праводзіў актыўныя археалагічныя раскопкі ў Беларусі і Літве, даследаваў каля 1000 курганоў. З 1855 член Віленскай археалагічнай камісіі, кіраўнік Віленскага музея старажытнасцяў, якому ахвяраваў свае калекцыі. У 1856 стаў членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагічнага таварыства; з 1857 член Рускага геаграфічнага таварыства. У 1857—58 выдаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska», забаронены пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і паліт. эмігранта І.Лялевеля. Публікаваў «Pismo zbiorowe Wileńskie» (1859, 1862). У 1859 заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. З 1860 выдаваў і рэдагаваў газ. «Кур’ер Віленскі» (на польскай і рускай мовах). У 1863 прыцягваўся да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. К. страціў магчымасць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Там разам з М.Юматавым у 1868—71 выдаваў газ. «Новое время». З 1872 у Кракаве выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Na dziś» (1872) i «Teka Krakowska» (1884). З 1873 член Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
Тв.: Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1—2. Вильна, 1852—1853; Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3; Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865); O literaturze pobratymczych narodów s³owiańskich. Kraków, 1874; Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсімільнае перавыд.: Мн., 1993).
Літ.: Янчук Н.А. К.Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1888; Зямкевіч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911; Brensztejn Micha³. Adam Honory Kirkor. Wilno, 1864; Stolzman M. Czasopisma wileńskie Adama Honorego Kirkora. Kraków, 1973; Kirkor S. Przesz³ość umiera dwa razy. Kraków, 1978; Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986; PSB; SHP; БП, т. 3; АЗБ; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.