Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КАХАНОВІЧ Міхаіл Сілуянавіч 

КАХАНОВІЧ Міхаіл Сілуянавіч

[крыптанім: M. K-č; 27.9.1882, в. Вялікія Лукі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 17.5.1934, Мінск, НКВД], паліт. дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст. У 1910 скончыў Харкаўскі ун-т. З лета 1915 жыў у Магілёве, працаваў выкладчыкам Магілёўскага рэальнага вучылішча. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1917 рэдактар газ. «Могилевские известия». Летам 1918 выехаў у Вільню; з 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «Беларускай крыніцы», «Беларускім жыцці», «Беларускіх ведамасцях» і інш. Аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (апублікаваны ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго», 1920). У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. Прытрымліваўся прынцыпу беспартыйнасці. З 1925 у БССР. Працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь» і час. «Савецкае будаўніцтва»; у выдавецтвах; займаўся перакладамі. Арыштаваны ДПУ БССР 11.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956.

Тв.: Здрада ў Вільні: (Да 10-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі) // Асвета. 1929, № 4.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"