Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КАРАНЕЎСКІ Язэп Пятровіч 

КАРАНЕЎСКІ Язэп Пятровіч

[30.12.1887 (11.1.1888), Заслаўе — 29.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст. У 1909 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1914 Віленскі настаўніцкі інстытут. З 1915 выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. У 1915—17 член культурна-асветніцкага гуртка «Наш край», з мая 1917 — арганізацыі «Маладая Беларусь». З 1916 у эвакуацыі ў Яраслаўлі. У маі 1918 вёў перамовы з урадам БНР па пытанні рээвакуацыі Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1919—20 школьны інспектар і выкладчык геаграфіі Мінскай беларускай гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі; са жн. 1920 член КП(б)Б, загадчык аддзела ў Наркамаце асветы БССР. Правадзейны член Інбелкульта з 1924. Быў дырэктарам МБПТ. Публікаваўся ў перыядычным друку па праблемах адукацыі. З 1926 намеснік старшыні Інбелкульта. У 1929—31 рэктар БДУ. З 1932 у Маскве, нам. дырэктара Інстытута чырвонай прафесуры. Арыштаваны і 15.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Да пачатку вучэбнага года // Асвета. 1924, № 3; Паслякастрычніцкі перыяд // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924; Інстытут беларускае культуры (Інбелкульт) // Наш край. 1927, № 10.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"