Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » КАНДЫБОВІЧ Сымон Сцяпанавіч
[псеўданім: Кабыш; 21.7.1891, в. Старыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 27.9.1972, Мюнхен, Германія], паліт. дзеяч, гісторык. Атрымаў вышэйшую адукацыю; настаўнічаў. У 1932—37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны Камітэта нарыхтовак СНК БССР. Арыштаваны НКВД БССР у 1940. Застаўся на акупаванай немцамі тэрыторыі. У снеж. 1943 увайшоў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студз. 1944 кіраўнік яе фінансавага аддзела. У чэрв. 1944 удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (Мінск). Выехаў у Германію. Працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце. З 1954 пастаянна жыў у Мюнхене: супрацоўнік Інстытута па вывучэнні СССР, супрацоўнік бел. рэдакцыі радыё «Свабода». Публікаваўся ў «Запісах» Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Йорк), выданнях Інстытута па вывучэнні СССР.
Тв.: Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.