Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КАЛЮГА Лукаш 

КАЛЮГА Лукаш

[сапр.: Вашына Канстанцін Пятровіч; 27.9.1909, в. Скварцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 5.10.1937, Чэлябінская вобл., НКВД), празаік, перакладчык. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. У чэрв. 1927 К.Чорны змясціў у час. «Чырвоны сейбіт» першае апавяданне К. «Вясна» (творы К., надрукаваныя пад псеўданімам Кастуся Палявецкага, не знойдзены). З 1928 — студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. У 1928 у час. «Узвышша» на працягу ўсяго года друкавалася першая аповесць К. «Ні госць, ні гаспадар», пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў М.Гарэцкі. З мая 1929 — сябра літаратурнага аб’яднання «Узвышша». У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студз. і да сярэдзіны 1932 К. працаваў сакратаром час. «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыльрэдактарам (да канца 1932) у радыёцэнтры. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Высланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман «Пустадомкі», апубл. 1990; аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне», апубл. 1989). Зноў арыштаваны 6.11.1935. Расстраляны паводле прысуда Чэлябінскага суда. Рэабілітаваны ў 1956.

Тв.: Ні госць ні гаспадар. Мн., 1974; Творы. Мн., 1992.

Літ.: Драздова З.У. Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі: Стылявыя асаблівасці. Мн., 1997; Грахоўскі С. Лукаш Калюга: (Успаміны) // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; Скрыган Я. Каляровы аловак // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літаратурныя ўспаміны, сустрэчы, шляхі. Мн., 1979; Янкоўскі Ф. Чытаючы Кастуся Вашыну: Старонкі з дзённіка // Вобраз—81. Мн., 1981; Маракоў Л. Падстрэлены на ўзлёце // ЛіМ. 1999. 24 вер. (№ 38).


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"