Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КАЛМАНСОН Гілель Майсеевіч 

КАЛМАНСОН Гілель Майсеевіч

[псеўданім: Перакаці-Поле; 1868, Магілёў — 1937, Масква, НКВД], паэт, публіцыст; пісаў на рускай мове. Жыў у Кіеве (уступіў там у 1884 у рэвалюцыйны гурток), Чарнігаве, Адэсе. З 1895 у Магілёве, ствараў тут сацыял-дэмакратычныя гурткі. З 1903 член РСДРП. У 1907 апублікаваў першы вершаваны зборнік «Песни босяка». У.Бонч-Бруевіч адабраў некаторыя вершы К. для складзенага ім зборніка «Избранные произведения русской поэзии» (3-е выданне, 1908). У 1917—22 быў на партыйнай і савецкай рабоце ў Магілёве, Самары, Гомелі. Напісаў і апублікаваў успаміны. З 1922 жыў у Маскве. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.

Тв.: Свобода: Элегия в прозе. Киев, 1915; Плакучая акация: Сказка-притча. Киев, 1915; Красная Армия: Стихи. Самара, 1919; Первые шаги: (Из воспоминаний) // Известия Гомельского губернского комитета РКП(б). 1921, № 7—8.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"