Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » КАЛІНОЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч
[18.6.1889, Ваўкавыск — 1940 ?, Старабельск ? Варашылаўградскай вобл., цяпер Луганская вобл., Украіна], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст, гісторык. У 1910 скончыў Гродзенскую гімназію, у 1914 юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усх. акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі у Народным камісарыяце харчавання. У ліп. 1921 як рэпатрыянт выехаў у Зах. Беларусь. У ліст. 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрв. 1923 польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліп. 1923, высланы з Польшчы. Са снеж. 1923 у Мінску. У лют. 1924 — ліп. 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—27 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1.10.1927 да 1.9.1929 дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага ф-та БДУ. Супрацоўнічаў у час. «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газ. «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5; Палітычныя партыі і аб’яднанні ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, № 2, 4—5; Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1; Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, № 4.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.