Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » КАЗЛОЎ Фёдар Піліпавіч
[16(28).2.1898, в. Слабодка Магілёўскага пав., цяпер у межах г. п. Круглае Магілёўскай вобл. — 1941 ?], гісторык. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, у 1918 вучыўся ў Петраградскім горным інстытуце. З 1919 на савецкай рабоце і ва ўстановах адукацыі ў Магілёве і Гомелі. З 1925 у Маскве; у 1929 скончыў Інстытут чырвонай прафесуры, загадчык кабінета 1-га Інтэрнацыянала, выкладчык Інстытута Маркса—Энгельса—Леніна. З 1932 загадчык кафедры Усеагульнай гісторыі Інстытута чырвонай прафесуры. Доктар гістарычных навук (1936). Аўтар падручнікаў, прац па гісторыі ЗША, рэвалюцыйнага руху. Арыштаваны ў 1937. Абставіны смерці невядомыя.
Тв.: Первый Интернационал. М., 1933; США в период довоенного империализма и после мировой войны. М., 1936.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.