Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » КАВАЛІК Сяргей Піліпавіч 

КАВАЛІК Сяргей Піліпавіч

[13(25).10.1846, маёнтак Свадкавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 26.4.1926, Мінск], народнік, публіцыст. У 1860-х г. вольны слухач у Пецярбургскім (з 1864) і Кіеўскім (з 1868) ун-тах. З 1869 кандыдат матэматыкі. У 1873 выязджаў у Цюрых (Швейцарыя), дзе сустракаўся з лідэрамі расійскага народніцтва і анархізма М.Бакуніным, П.Лаўровым, П.Ткачовым. Пасля вяртання ў 1874 у Расію заснаваў 10 народніцкіх гурткоў у Пецярбургу, Харкаве, Самары, Саратаве і інш. Арыштаваны ў ліп. 1874 разам з М.Судзілоўскім у Самарскай губ. Зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. На працэсе «193-х» асуджаны на 10 гадоў катаргі; высланы ў Якуцію. У 1898 некалькі месяцаў жыў у маёнтку Блонь Ігуменскага пав. ў Бонч-Асмалоўскіх. Публікаваўся ў час. «Былое» (1906). З 1915 працаваў пры Земскім саюзе ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Мінскай гарадской думы, старшыня Мінскага губернскага зямельнага камітэта. Па паліт. поглядах быў блізкі да эсэраў. У 1920—22 працаваў у Народным камісарыяце сацыяльнай апекі БССР. З 1922 выкладаў вышэйшую матэматыку ў Мінскім палітэхнікуме. Старшыня Мінскага аддзялення Таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Публікаваўся ў час. «Каторга и ссылка». Пісаў успаміны.

Тв.: Революционное движение семидесятых годов и процесс 193-х. М., 1928; Автобиография // Народны камісарыят сацыяльнай апекі БССР. Мн., 1924.

Літ.: Бонч-Осмоловская М. Сергей Ковалик в Минске // Неман. 1969. № 9; БЭ, т 7.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"