Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ІЛЬЮЧОНАК Пётр Вікенцевіч 

ІЛЬЮЧОНАК Пётр Вікенцевіч

[31.1(12.2).1891, в. Русцягі Нова-Аляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 27.6.1945, Тайшэтлаг], дзяржаўны дзеяч, рэдактар. У 1910—12 рабочы ў Пецярбургу; у 1912—17 у арміі. Займаўся распаўсюджаннем нелегальнай літаратуры. З лета 1917 у Адэсе, нам. старшыні Беларускага бежанскага камітэта, член культурніцкай арганізацыі «Беларускі гай». З 1920 у Мінску, потым накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Пасля перапынку зноў накіраваны туды ў 1923. У 1921—22 працаваў у Мінску ў наркаматах сацзабеспячэння і асветы. У 1924—25 і 1926—28 тэхнічны рэдактар, нам. старшыні Белдзяржвыдавецтва. У 1925—26 супрацоўнік паўпрэдства ў Варшаве. У снеж. 1929 выключаны з ВКП(б) у рамках кампаніі барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам. Арыштаваны 16.2.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накіраваны ў Тагіл. Паўторна арыштаваны 4.07.1937 і 16.11.1937 прыгавораны дадаткова да 5 гадоў лагераў. Вызвалены 4.10.1942. Зноў арыштаваны і асуджаны ў студз. 1943 Іркуцкім абл. судом на 10 гадоў лагераў. Памёр у Тайшэтлагу. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Літ.: Колас Г. Здарэнне ля піўнушкі на Савецкай // Крыніца. 1994, № 7; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"