Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ІВАНОЎСКІ Вацлаў Леанардавіч 

ІВАНОЎСКІ Вацлаў Леанардавіч

[псеўданім: Вацюк Тройца; 25.5(7.6).1880, фальварак Лябёдка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.12.1943, Мінск], грамадскі і паліт. дзеяч, выдавец, публіцыст. У 1902 стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, потым Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Доктар тэхналагічных навук (1909). Да 1913 на выкладчыцкай рабоце ў Пецярбургу. У 1906—14 стварыў і кіраваў першым бел. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша ваконца». Супрацоўнічаў з газ. «Наша доля» і «Наша ніва». Дзеля таго, каб адрозніць бел. лацінку ад польскай, ініцыяваў увядзенне літар «č», «š», «ž». У 1913—15 у Вільні; працаваў у Сельскагаспадарчым таварыстве, кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам. У 1915 старшыня Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У канцы 1915 — пачатку 1917 жыў у Расіі. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 міністр асветы ва ўрадзе БНР, які ўзначальваў А.Луцкевіч. У маі 1919 арыштаваны савецкімі ўладамі як закладнік і вывезены ў Смаленск. Пасля вызвалення адмовіўся ехаць у Польшчу, вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў загадчыкам літаратурна-выдавецкага аддзела Мінскага губернскага камісарыята асветы Літоўска-Беларускай ССР. Выдавец час. «Рунь». З сак. 1920 рэктар МВПІ. З кастр. 1920 дырэктар дэпартамента гандлю ва ўрадзе Сярэдняй Літвы. Пасля падпісання Рыжскай дамовы 1921 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1922—39 прафесар Варшаўскага політэхнічнага інстытута. З восені 1939 выкладчык Віленскага ун-та. 17.11.1941 прызначаны нямецкай адміністрацыяй бургамістрам Мінска. Старшыня Беларускай рады даверу. Падтрымліваў сувязі з Арміяй Краёвай. Забіты членамі спецгрупы НКДБ СССР. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Літ.: Вацлаў Іваноўскі, 1880—1943. Мн., 1990; Turonek J. Wac³aw Iwanowski i odrodzenie Bia³orusi. Warszawa, 1992; Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі // Маладосць. 1994, № 8—9; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"