Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч 

ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч

[17(29).1.1897, Ніжняудзінск Іркуцкай губ., Расія — 22.9.1938, Мінск, НКВД], графік. Вучыўся ў Петраградскай Акадэміі мастацтваў (1914—15). Потым быў мабілізаваны ў армію; удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 у Чырвонай Арміі: камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 у Мінску. У 1921 выканаў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924). Адзін з заснавальнікаў школы бел. кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей (М.Гарэцкі «Досвіткі», 1926; А.Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928, і інш.). Супрацоўнічаў з газ. «Звязда» (1927—28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты і паліт. карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выставе (1925), у Міжнароднай выставе кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі: «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925). Рэпрэсаваны ў 1938.

Літ: Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975; Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1971; ЭЛіМБел, т. 2; БЭ, т. 7.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"