Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЗЕЛЯЗЕЙ Віктар Адамавіч
[27.5(8.6).1881, Мінск — пасля 1951, пасёлак Ратамка пад Мінскам ?], грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст. Працаваў бібліятэкарам Мінскай публічнай бібліятэкі імя А.Пушкіна. З 1903 член і адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студз. 1906 на яго кватэры адбыўся 2-і з’езд БСГ. Арыштаваны ў пачатку 1908 разам з малодшым братам Сігізмундам. Падчас вобыску на яго кватэры знойдзены нелегальная літаратура, пячатка БСГ, фальшывы пашпарт. У кастр. 1909 асуджаны Віленскай судовай палатай на ссылку; у студз. 1910 накіраваны ў Кірэенскі пав. Іркуцкай губ. З ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу ніву». У 1920-я г. працаваў у Інбелкульце. Падрыхтаваў даклад «Утварэнне і праца БСГ», з якім выступіў на пасяджэнні секцыі рэвалюцыйнага руху. У 1951 жыў у пасёлку Ратамка пад Мінскам.
Літ.: Политическая каторга и ссылка. М., 1934; Коўтун В. «Шчыру ахвярнасць клаў я для краю…» // Полымя. 1991, № 7; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.