Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЗДАНОВІЧ Аляксандр 

ЗДАНОВІЧ Аляксандр

[26.2.1805, в. Белькавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.5.1868, Вільня], гісторык, педагог, мемуарыст. Бацька І.Здановіча. У 1825 скончыў Ігуменскую павятовую базыльянскую школу. Два гады працаваў прыватным настаўнікам. Паступіў у Віленскі ун-т, які скончыў у 1831 са званнем кандыдата філасофіі. Выкладаў лацінскую мову і гісторыю ў Віленскім шляхецкім інстытуце, потым узначальваў там кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Чытаў прыватныя лекцыі, а таксама выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай духоўнай семінарыі. Маючы багаты вопыт выкладання розных прадметаў, падрыхтаваў падручнікі і навучальныя дапаможнікі: «Храналагічна-гістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V стагоддзя да нашых дзён» (Вільня, 1844), «Нарыс усеагульнай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1861), «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1857); пераклаў з рускай на польскую мову падручнікі «Гісторыя сярэдніх вякоў» (Вільня, 1845), «Гісторыя Новага часу» (Вільня, 1846). Таксама падрыхтаваў і выдаў падручнікі па французскай мове. У 1849—59 вёў «Дзённік» (часткова апублікаваны: Rocznik Towarzystwa Przyjació³ Nauk w Wilnie, 1918). Быў членам Віленскай Археалагічнай камісіі; уваходзіў у склад рэдакцыі газ. «Kurier Wileñski». У 1863 у сувязі з удзелам у паўстанні сына затрымліваўся і падвяргаўся допытам. 3-е выданне кнігі З. «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей», якая мела вялікі ўплыў на грамадскую думку, было канфіскавана і знішчана.

Тв.: Rys dziejów literatury polskiej (uzup. i opr. L. Sowiński). T. 1—5. 1874—1878.

Літ.: Koœcia³kowski S. Aleksander Zdanowicz (1805—1868): Zarys biograficzny. Wilno, 1918; Nowy Korbut, t. 9; SHP; ЭГБ, т. 3; АЗБ.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"