Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЗАХАРКА Васіль Іванавіч 

ЗАХАРКА Васіль Іванавіч

[1.4.1877, в. Дабрасельцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.3.1943, Прага], паліт. дзеяч, публіцыст. З 1895 настаўнік царкоўнапрыходскай школы. У 1898—1902, 1904—17 на вайсковай службе. Член БСГ; член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. На 1-м Усебеларускім з’ездзе 1917 абраны членам Рады. Арыштаваны бальшавікамі ў студз. 1918. З 21.2.1918 у складзе Народнага сакратарыята (урада) БНР, скарбнік. Пасля займаў розныя міністэрскія пасады. У чэрв. 1920 старшыня Надзвычайнай беларускай дыпламатычнай місіі ў Маскве. З ліст. 1923 жыў у Празе. Пасля 2-й Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне (10.10.1925) не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адражэння Беларусі. Застаўся ў эміграцыі ў Празе, захаваўшы непарыўнасць традыцыі БНР. Нам. старшыні Рады БНР, з 8.3.1928 да 6.3.1943 Прэзідэнт Рады. Па некаторых звестках, збіраў архіў БНР, далучыў да гэтай справы Л.Геніюш. Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і петыцыяў у Лігу Нацый і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР. Аўтар прац «Галоўныя моманты беларускага руху» (1926, часткова апублікавана ў кнізе: Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York, 1988), «Беларусь — роль і значэнне на ўсходзе Еўропы» (не апублікавана).

Тв.: Дзве культуры і дзве экспансіі // Іскры Скарыны. 1934, № 4.

Літ.: Геніюш Л. Споведзь. Мн., 1993; Глагоўская Г. Васіль Захарка — другі Прэзідэнт БНР // Спадчына. 1994, № 1; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"