Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЗАРЭЧНЫ Людвіг 

ЗАРЭЧНЫ Людвіг

[сапр.: Галубовіч; 17.5.1915 — 15.9.1964, Зах. Германія], бел. вайсковы дзеяч, выдавец, святар. У 1920—30-х гг. быў сакратаром Вярхоўнага Суда БССР, працаваў на іншых пасадах, удзельнічаў у бел. антысавецкім падполлі. У 1930-х г. рэпрэсаваны. На пачатку нямецка-савецкай вайны служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў на Смаленшчыне, маёр Беларускае Краёвае Абароны. У 1950 арганізаваў антыбальшавіцкую вайсковую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух» (БВР), якая напачатку дзейнічала канспіратыўна. Выдаваў газ. «Незалежная Беларусь». У 1954 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскім. Пасля гэтага арганізацыя раскалолася. Спрабаваў арганізаваць «Трэцюю сілу» на эміграцыі, але беспаспяхова. Пазней адышоў ад актыўнай дзейнасці, стаў святаром «Беларускай (Літоўскай) Рэфармаванай Каталіцкай Субожні». Пісаў вершы. Памёр пры нявысветленых абставінах. Пахаваны ў Глядбаху (Зах. Германія).

Літ.: С.І. Памёр палкоўнік Зарэчны // Беларускі Голас (Таронта). 1964, № 121, кастр.; Антысавецкія рухі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"