Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЗАМОЦІН Іван Іванавіч 

ЗАМОЦІН Іван Іванавіч

[крыптанімы: І.З.; И.З.; 20.10(1.11).1873, в. Крывуліна Бежацкага пав. Цвярской губ., цяпер Бежацкі р-н Цвярской вобл., Расія — 25.5.1942 (?), Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія], літаратуразнавец, паэт. У 1893 скончыў Пскоўскую гімназію, у 1897 Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Працаваў у гімназіях Пецярбурга і Варшавы. З 1904 прыват-дацэнт Варшаўскага, потым Пецярбургскага ун-таў. У 1908 прафесар Варшаўскага, у 1917—22 Данскога ун-таў. Яркі прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве; яшчэ да рэвалюцыі яго працы былі вельмі папулярныя. З 1922 у Мінску, прафесар БДУ, з 1931 МВПІ. З 1925 адначасова працаваў у Інбелкульце, потым БелАН. Падрыхтаваў 1-ае акадэмічнае выданне твораў М.Багдановіча. Акадэмік БелАН (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). У 1931—33 дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 4.4.1938; 5.8.1939 па пастанове калегіі АДПУ СССР асуджаны да зняволення ў лагерах тэрмінам на 8 гадоў. Знаходзіўся ў Комі АССР. Памёр у турэмным шпіталі ў Горкім. Рэабілітаваны 18.4.1956. На будынку Беларускага педагагічнага ун-та ў Мінску ўстаноўлена шыльда ў гонар З.

Тв.: Творы: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1991.

Літ.: Гаварушка Я. З літаратурнай спадчыны І. І. Замоціна // ЛіМ. 1987, 20 лют.; БП, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"