Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЗАБЕЛА Тодар Іванавіч
[крыптанім: З.Т.; сак. 1896, в. Чабусы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — пасля 27.7.1935, Елабуга, Татарская АССР], гісторык. У 1920 настаўнічаў на вёсцы; з 1921 у Мінску. У 1925 скончыў БДУ. У 1925—28 вучыўся ў аспірантуры БДУ пад кіраўніцтвам У.Пічэты. З 1928 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, потым БелАН. З 1929 архівіст у Магілёўскім дзяржаўным архіве. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі, гарадоў Беларусі 16—18 ст. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Елабугу, дзе і памёр. Рэабілітаваны 15.11.1957.
Тв.: Землеўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г. Мн., 1928; Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII сталецця. Мн., 1928; Места Берасцейскае ў XVI ст.: (сацыяльна-эканамічны нарыс). Мн., 1930.
Літ.: Іофе Э. Даследчык эпохі феадалізма // ПГКБ. 1987, № 2; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.