Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЗАБЕЛА Мікалай Міхеевіч
[3.10.1862, Чэрыкаўскі пав. Магілёўскай губ. — 1885, Усх. Сібір], народнік, фалькларыст. У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі ўдзельнічаў у гуртках «самаразвіцця»; у 1877 далучыўся да гуртка Л.Залкінда. Быў членам «Народнай волі». Вывучаў і збіраў фальклор. Вёў агітацыю сярод сялян на бел. мове. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це; стварыў там «Камуну магілёўцаў». У 1882 член нарадавольскага гуртка У.Бычкова. Арыштаваны ў крас. 1883. У 1884 высланы ва Усх. Сібір. У час ссылкі патануў у рацэ Селенга.
Літ.: ЭГБ, т. 3; АЗБ.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.