Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЖУКОЎСКІ-ЗІЛЬБЕР Меер Шоламавіч
[10(23).8.1907, Брэст — 7.3.1985], грамадскі дзеяч, мемуарыст. З 1924 кіраўнік «тэхнікі» (друкарні) Брэсцкага акругкама КСМЗБ; з 1928 узначаліў «цэнтральную тэхніку» КПЗБ: арганізоўваў падпольныя друкарні ў Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1936; асуджаны на 10 гадоў зняволення (вызвалены Чырвонай Арміяй у вер. 1939). З 1941 на гаспадарчай рабоце ва ўсх. рэгіёнах СССР. Аўтар успамінаў.
Тв.: Цэнтральная тэхніка КПЗБ // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗ. Мн., 1958.
Літ.: ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.