Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЖДАНОВІЧ Фларыян Паўлавіч
[псеўданімы: Алесь Крэсік; Иван Карась; 16(28).10.1884, Мінск — 22.10.1937, Мінск, НКВД], акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Брат А.Ждановіча. У 1902 скончыў Варшаўскую драматычную школу. Працаваў акцёрам у польскіх тэатрах Беларусі. Далучыўся да бел. культурніцкага руху; у 1913 у Радашковічах паставіў «Паўлінку» Янкі Купалы; падрыхтаваў мастацкую праграму «Беларускі кірмаш». Арганізаваў драматычны гурток, які пасля паказу ў в. Старое Сяло пад Мінскам спектакля «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага быў забаронены ўладамі. Каб пазбегнуць арышту, выехаў у Крым, дзе выступаў на рускай сцэне. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 працаваў у Мінскай гарадской думе. У 1917 мастацкі кіраўнік Першага таварыства драмы і камедыі ў Мінску. У складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў бел. нацыянальны тэатр. 14.9.1920 пад кіраўніцтвам Ж. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). Адначасова ў Наркамаце асветы БССР курыраваў беларускія тэатры. З 1922 у акцёрскім складзе тэатра. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны 8.7.1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.: Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біяграфічны нарыс. Мн., 1972; Міхнюк У. Фларыян Ждановіч: Матэрыялы да біяграфіі // Тэатральная творчасць. 1996, № 6; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.