Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЖАЎРЫД Павел Якаўлевіч
[1(13).6.1889, в. Цецяроўка Слуцкага пав. Мінскай губ. — 14.5.1939, пасёлак Княж-Пагост, Комі АССР, ГУЛАГ], грамадска-паліт. дзеяч, журналіст. Скончыў Слуцкую гімназію (1909); вучыўся на юрыдычным ф-це Варшаўскага ун-та. У 1916 мабілізаваны ў войска; у 1917 скончыў Віленскае ваеннае вучылішча, эвакуіраванае ў Палтаву. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917. Працаваў юрысконсультам у Слуцку. У 1919 арыштаваны ЧК, абвінавачаны ў дапамозе Дзянікіну. Вызвалены, у ліст. 1919 вярнуўся ў Слуцк. У канцы 1920 Найвышэйшай радай БНР прызначаны камісарам Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920. У 1921 у Вільні; потым вярнуўся на Случчыну. У 1920-х г. працаваў на розных гаспадарчых пасадах у Мінску і Мар’інай Горцы; пасля ў Інбелкульце і рэдакцыі газ. «Звязда». Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ ад 10.4.1931 асуджаны на 3 гады лагераў. Пасля выхаду з лагера жыў у ссылцы ў Сарапуле Удмурцкай АССР. Зноў арыштаваны ў 1937 і асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накіраваны ў пас. Княж-Пагост Комі АССР, дзе памёр ад хваробы. Рэабілітаваны 10.6.1988.
Літ.: ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.