Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЖАРСКІ Генрык 

ЖАРСКІ Генрык

[1902, Варшава — 14.10.1937, Мінск, НКВД], празаік. Пісаў на польскай мове. У 1918 далучыўся да дзейнасці КПП; арыштаваны, зняволены ў варшаўскім астрозе Павіяк. Вызвалены пад залог. Эміграваў у Францыю. Супрацоўнічаў з газ. «L’Humanite». За арганізацыю забастоўкі высланы за межы Францыі. Пасля жыў у СССР, вучыўся ў Маскоўскім інстытуце журналістыкі (скончыў у 1928). У 2-й палове 1920-х г. пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Працаваў у Саратаве ў абл. газ. У 1930—32 рэдактар газеты Пугачоўскага р-на (Саратаўская вобл.). У сярэдзіне 1932 пераведзены ў Беларусь. Спачатку нам. рэдактара, потым рэдактар польскай газ. «Orka». Член СП Беларусі з 1934. Пісаў на польскай, рускай, бел. мовах. Арыштаваны 20.1.1937. Расстраляны. Значная частка рукапісаў Ж. загінула. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Proszek do kichania. Mińsk, 1935.

Літ.: БП, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"