Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ЖАМОЙЦІН Янка
[нар. 28.1.1922, в. Клімавічы Лідскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл.], бел. грамадскі дзеяч, літаратурны крытык, мемуарыст. У другой палове 1930-х г. вучыўся ў Варшаўскай гімназіі. У 1943 скончыў Беларускую настаўніцкую семінарыю ў Навагрудку. У 1944 кіраваў Саюзам беларускай моладзі ў Навагрудку. Быў сябрам падпольнай антыкамуністычнай і антыгітлераўскай Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вайны жыў у Польшчы. У 1945 арыштаваны органамі КДБ, але вызвалены польскімі ўладамі. У 1949 паўторна арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення ў грамадзянскіх правах. У Польшчу вярнуўся ў 1957. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це. Актыўны ўдзельнік бел. культурнага жыцця ў Варшаве. Аўтар успамінаў «З перажытага».
Тв.: З перажытага // Лёс аднаго пакалення. Беласток, 1996.
Літ.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999. С. 114—115.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.